Сядзібна-паркавы ансамбль Яленскіх — помнік сядзібна-паркавага дойлідства позняга класіцызму. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. у в. Янавічы (Клецкі раён).
== Архітэктура ==
Ансамбль уключае мураваную гасподу, гаспадарчыя пабудовы і парк эканамічнага тыпу са ставам. Гаспода — аднапавярховы прамавугольны ў плане аб’ём з вальмавым дахам (раней мансардавым). Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная лоджыяй з каланадай, дваровага — круглаватым эркерам. Пластычнасцю апрацоўкі вылучаюцца ліштвы прамавугольных аконных праёмаў і аздобленыя рустам вуглы будынку. У анфіладнай сіметрычна-восевай планіроўцы цэнтральнае месца адведзенае зале-ратондзе і вестыбюлю.
Выкарыстоўваецца як жылы будынак. Ансамбль былой сядзібы — помнік рэспубліканскага значэння.
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.