Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Стругача

Сядзіба Льва Стругача — драўляная сядзіба ў в. Будзёнаўка Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудаваны на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Сядзіба стаіць у вёсцы Будзёнаўка, ранейшая назва Святы Дух.
У 1906 годзе, пасля смерці Лейбы Стругача домам пад Ашмянамі сталі кіраваць яго сыны.
Пасля 1939 года, калі дом і гаспадарка тутэйшага купца былі нацыяналізаваныя, вёска паступова прыйшла ў заняпад. Апошнім уласнікам сядзібы было ўпраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкаму. Нейкі час там жылі сем’і настаўнікаў.

== Архітэктура ==

Двухпавярховы драўляны дом пад тынкам у стылі мадэрн з балконамі і адкрытай верандай. Дом дапаўнялі ўнутраны двор, басейн, сад, кветнікі, гаспадарчыя пабудовы, брама з калёнамі, каменны мур па ўсім перыметры. Апроч таго, тут былі стайня, свіран, дом для працоўных, лямус — двухпавярховая гаспадарчая пабудова.

== Зноскі ==

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Стругача
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings