Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1855
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Незабытоўскіх_(Алешавічы)

Сядзіба Незабытоўскіх — колішняя сядзіба ў в. Алешавічы Мастоўскага раёна.

== Гісторыя ==
Маёнтак Алешавічы ў другой палове XVIII ст. з’яўляўся ўласнасцю рода Барановічаў. Яны заснавалі тут сядзібную рэзідэнцыю. Пасля маёнтак выкупіў Ян Незабытоўскі — фундатар фарнага касцёла ў Свіслачы. Ад яго ўладанне атрымаў у спадчыну сын Крыштаф, падкаморы навагрудскі, а потым унук Канстанцін, чалавек багаты і адукаваны, які шанаваў мастацка-паэтычную эліту, заўзяты вандроўнік (наведаў Італію ў 1846—1848 гг.). У 1850—1855 гг. Канстанцін Незабытоўскі ажыццяўляе грунтоўную перабудову старасвецкай сядзібы па праекту архітэктара Адама Ідзкоўскага. Кіраваў работамі вядомы на архітэктар Аляксандр Градзецкі, які пасля сканчэння ліцэя ў Крамянцы з 1832 па 1861 г. працаваў на Гродзеншчыне. У выніку старажытны будынак барочнага стылю набыў выразныя рысы позняга класіцызму.
Апошнім уладальнікам-мужчынам быў старэйшы з трох сыноў Канстанціна — Караль Станіслаў Незабытоўскі (1865—1952), вядомы грамадска-палітычны дзеяч, пасол у Расійскім дзяржаўным савеце, а потым міністр сельскай гаспадаркі і сенатар Польшчы. У 1920 г. у выніку фамільнага падзелу Алешавічы дасталіся малодшай дачцэ Караля Станіслава Ірыне (нар. 1907). Я

Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1855
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Незабытоўскіх_(Алешавічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings