
Сядзібна-паркавы ансамбль Біспінгаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX ст. у в. Масаляны (Бераставіцкі раён). Меў рысы стыляў ампір і несапраўднай готыкі. Пасля значнай перабудовы ў 1970-я гады сядзібны дом страціў гістарычны выгляд.
== Архітэктура ==
Мураваны аднапавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане, быў пастаўлены на высокі цокаль. Цэнтральная частка, накрытая вальмавым дахам, была вылучана чатырохкалоннай паўратондай, якая заканчвалася квадратным у плане бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Бакавыя крылы палаца на галоўным фасадзе афармлялі слупавыя галерэі. Прамавугольныя і спічастыя вокны цэнтральнай часткі і бакавых крылаў былі аздоблены абрамленнямі з сандрыкамі і архівольтамі.
Палац вядомы паводле малюнку Н. Орды 1860—1870-х гадоў, калі належаў Біспінгам.
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.