Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Грабоўскіх_(Церабунь)

Сядзіба Грабоўскіх — колішняя сядзіба ў в. Церабунь Брэсцкага раёна.

Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц, першае ўпамінанне пра Церабунскі двор як каралеўскую ўласнасць сустракаецца ў дакументах канца XIV ст. Да 1430 г. в. Церабунь належала роду Кучукаў, а неўзабаве Церабунскі маёнтак зноў апынуўся ў ліку каралеўскіх ўладанняў. У 1483 г. кароль Казімір сваім указам перадаў «пруд» на р. Лясная, што пад Церабунем, Солтану Аляксандравічу, а ў пачатку XVI ст. Церабунскі двор перайшоў да наступнага гаспадара — Яўстафія Дашковіча.

Пасля яго смерці каралеўскім указам Церабунь перададзены князю Івану Дзмітрыевічу Шуйскаму. Удава Івана Шуйскага Марына Багданаўна выйшла замуж за Пятра Гнаенскага, але маёнтак застаўся ў сыноў Шуйскіх: Мануіла і Івана. З 1580 г. маёнтак знаходзіўся ва ўласнасці Мануіла, а з 1609 г. Яна Шуйскіх. У гэты час Ян Шуйскі пабудаваў у сваім маёнтку ўніяцкую царкву (захавалася як праваслаўная і размешчана ў в. Кацельня-Баярская) і мураваны замак, які быў узведзены каля месца ўпадзення р. Лясной у р. Буг.

Пасля Шуйскіх у Церабуні гаспадарылі Грабоўскія, якія пабудавалі тут невялікі дом (часткова захаваўся). Напярэдадні Першай сусветнай вайны маёнтак нядоўгі час належаў Нямцэвічам.

Пасля Другой сусветнай вайны палац быў значна перабудаваны і прыстасаваны пад школу. Цяпер у ім размешчаны сельскі клуб.

Архітэктура
Дом графаў Грабоўскіх уяўляў сабой аднапавярховы мураваны мансардавы будынак з нізкім чатырохсхільным дахам. Ад старога парку, што абкружаў палац, засталася толькі вузкая алея, абсаджаная ліпамі 150-гадовага ўзросту.

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзіба_Грабоўскіх_(Церабунь)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings