
Сядзіба Свяцкіх — сядзіба, якая размешчана на вул. Савецкай у Крупках.
== Гісторыя сядзібы ==
Сядзіба была пабудавана ў пачатку XX стагоддзя.
На канец 1980-х сядзібны дом выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыйнага будынка.
== Планіроўка і размяшчэнне ==
Сядзіба размешчана непадалёку ад берага р. Бобр.
=== Сядзібны дом ===
Захаваўся двухпавярховы сядзібны дом у стылі мадэрн, пабудаваны з цэглы.
Дом характарызуецца складанай асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, выкарыстаннем вежаў у якасці архітэктурных дамінантаў. Асабняк накрыты вальмавым дахам.
Цэнтральная частка бакавога левага фасада аформлена ў выглядзе вежы, завершанай купалам складанай формы на васьмігранным светлавым барабане. Сцены члянёны паясамі русту. Аконныя праёмы разнастайныя па форме (прамавугольныя, круглыя, квадратныя, авальныя, лучковыя), аздоблены ліштвамі. Цэнтральны ўваход з боку галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, які завершаны атыкам. Уваходная частка бакавога правага фасада будынка фланкіравана 2 невялічкімі вежамі. Планіроўка мяшаная.
Паверхі злучаюць 3 розныя па афармленні лесвічныя вузлы. Балясіны цэнтральнай лесвіцы (чыгуннае ліццё) упрыгожаны геаметрычным арнаментам.
=== Парк ===
Вакол сядзібы захаваліся рэшткі парка.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО “Полифакт” : ООО “Лекция”, 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.