Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000238
Датаванне : XVII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Духаўскі_манастыр_базыльянак_(Мінск)

Свята-Духаўскі манастыр базыльянак — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, па вуліцы Энгельса, 1. Помнік архітэктуры Рэнесансу рэспубліканскага значэння. Частка комплексу былога Свята-Духаўскага базыльянскага манастыра. Цяпер у будынку размяшчаецца Дзіцячая музычная школа № 10 імя Я. А. Глебава.

== Гісторыя ==
Заснаваны ў 1641 годзе на Высокім рынку, дзякуючы фундацыі ўніяцкага мітрапаліта Антонія Сялявы. Першая ігумення манастыра Кацярына Сапега ахвяравала манастыру 9 тысяч злотых, а таксама яшчэ 10 тысяч злотых на утрыманне пры манастыры бедных асірацелых дзяўчынак.
Першапачаткова, у другой палове XVI — пачатку XVII стагоддзя, манастыр быў размешчаны ў мураваных жылых дамах, збудаваных на паўночна-ўсходнім баку высокага рынку. Гэтыя дамы былі выкуплены ў гараджан і разам з зямельнымі пляцамі перададзены манастыру. Будаўніцтва новага мураванага жылога манастырскага корпуса скончана каля 1650 года. У час будаўніцтва былі захаваны і выкарыстаны сцены і скляпы папярэдніх будынкаў. Двухпавярховы П-падобны ў плане манастырскі будынак меў высокі вальмавы дах і быў накрыты дахоўкай. Планіроўка інтэр’ераў калідорная. На першым паверсе, які быў перакрыты крыжовымі скляпеннямі, акрамя манастырскіх келляў размяшчаліся трапезная, пакоі для гасцей, кухня і іншыя памяшканні. На другім паверсе, з драўлянай столлю, знаходзіліся толькі жылыя памяшканні.

У 1650 годзе да базыльянскай царквы Святога Духа прыбудавана асобная мураваная прамавугольная ў плане капліца манастыра базыльянак. Капліца была перакрыта крыжовымі скляпеннямі. Жылы манастырскі будынак быў злучаны з гэтай капліцай крытай галерэяй, якая праходзіла над высокай мураванай сцяной і мела 3-х пралётны праезд. У капліцы знаходзіўся вялікі разны залачоны драўляны алтар з абразамі Маці Божай, Святога Васіля і Іасафата. Хоры капліцы выходзілі ў інтэр’ер царквы і былі закрыты драўлянымі кратамі. Уся тэрыторыя манастыра, дзе знаходзіліся драўляныя гаспадарчыя пабудовы, была абнесена сценамі.
Наяўнасць

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000238
Датаванне : XVII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Духаўскі_манастыр_базыльянак_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты