Шыфр : 411Г000436
Архітэктурны стыль : гатычная архітэктура, псеўдарускі стыль
Датаванне : XVІ–XІX стагоддзі

Навагрудская Барысаглебская царква — помнік архітэктуры XII—XVII стст. у горадзе Навагрудку.

== Гісторыя ==
Пабудавана на месцы храма першай паловы XII ст., сцены якога былі складзены з вапняковых туфавых блокаў і нязначных уставак плінфы як крыжовакупальны храм. Пазней вакол храма ўзведзена галерэя, зробленая з плінфы ў тэхніцы муроўкі «са схаваным радам», што характэрна для полацкай школы дойлідства XII ст. Храм быў размаляваны фрэскамі, меў прыгожую маёлікавую падлогу з разнастайных паліваных керамічных плітак (квадратных, прамавугольных і трохвугольных). Дах быў накрыты свінцовымі лістамі. Падчас яго будаўніцтва выкарыстаны галаснікі. З XIV ст. пры храме існаваў мужчынскі праваслаўны манастыр (з 1624 г. — жаночы, з 1628 г. — мужчынскі манастыр базыльян (гл. Навагрудскі Барысаглебскі манастыр), з 1839 г. праваслаўная царква).

=== Перабудовы XVI—XVII стагоддзяў ===
У пачатку XVI ст. і асабліва ў першай чвэрці XVII ст. храм цалкам перабудаваны: знікла галерэя, значна павялічыліся яго памеры. Узведзены 3-нефавы зальны будынак з 5-граннай апсідай, зорчатымі скляпеннямі ў стылі позняй готыкі. Фасады падзелены шматлікімі радамі тонкіх вертыкальных калон-лапатак, якія ў верхняй частцы пераходзяць у пояс са спічастых арак. Вуглы будынка ўмацаваны 6-граннымі контрфорсамі. Падлога з квадратных і фігурных паліваных і непаліваных плітак (таўшчыня 4—5 см.). У XVII ст. храм быў накрыты паліванай зялёнай і светла-карычневай дахоўкай.

=== Перабудова XIX стагоддзя ===
У XIX ст. фасады храма цалкам перабудаваны. Архітэктурнае рашэнне было заснавана на традыцыйным для рэтраспектыўна-рускага стылю выкарыстанні формаў маскоўска-яраслаўскага дойлідства XVII ст. Праектам рэканструкцыі прадугледжвалася змяненне сілуэту атыка (трохчастковае завяршэнне з трохдольных какошнікаў), ліштвы на праёмах вежаў, а таксама ў цэнтральным акне заходняга фасада, раскрыццё праёму званіцы, пластычная раск

Шыфр : 411Г000436
Архітэктурны стыль : гатычная архітэктура, псеўдарускі стыль
Датаванне : XVІ–XІX стагоддзі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты