Датаванне : 1872
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Ніжні_Церабяжоў)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Ніжні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1872 г. з дрэва, у канцы 20 ст. пабудавана званіца.

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы далучаны аб’яднаныя ў адзіны зруб бабінец і трох’ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай. Шатровыя бляшаныя пакрыцці званіцы і цэнтральнага зруба завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны разнастайнымі аконнымі праёмамі: здвоенымі трапецападобнымі ў малітоўнай зале, арачнымі ў кілепадобных ліштвах у бабінцы і апсідзе, прамавугольнымі ў прытворы. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кілепадобным бляшаным казырком на каваных вітых кранштэйнах.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Датаванне : 1872
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Ніжні_Церабяжоў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings