
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Бараўцы Вілейскага раёна, прыпісны да прыходу Святога прарока Ільі (у Нарачы). Месціцца на могілках. Лічыцца адным са старэйшых храмаў Вілейскага благачыння. Помнік народнага дойлідства.
== Гісторыя ==
Храм пабудаваны ў 1789 г. з дрэва, меркавана, як уніяцкая царква. Быў зачынены ў 1960-х гадах. Зноў храм адкрылі ў пачатку 1990-х гадоў.
== Архітэктура ==
Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вальмавы дах над алтарнай часткай завершаны шатровай вежачкай. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Перад храмам пастаўлена двухслуповая званіца з падвешаным звонам.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.