
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1913 г. з дрэва на месцы храма 1-й паловы 19 ст.
== Архітэктура ==
Вырашана па каноне чатырохчасткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: двух’ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная і фрызавая часткі — вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4