
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Сурынка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1861 годзе з дрэва. Адчынена ў 1990 годзе.
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольнм у плане зрубам, які пераходзіць у трохгранную апсіду, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над фасадам узведзены двух’ярусны крыжовы ў сячэнні барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Над арачным уваходным праёмам двухсхільны казырок і паўкруглая люкарна.
== Званіца ==
Побач з царквой у 1990-я гг. пастаўлена брама-званіца. Яе асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, над якім з тыльнага вуглавога боку надбудавана двух’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобным купалпм. Супрацьлеглы вугал будынка вырашаны глыбокай 1-слуповай нішай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4