Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1942
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Радашковічы)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

== Гісторыя ==
На вуліцы Савецкай. Пабудавана ў 1942 годзе з дрэва на месцы храма, узведзенага ў 1847 годзе.

== Архітэктура ==
Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 3 частак: двух’яруснай чацверыковай званіцы, прамавугольнай у плане малітоўнай залы пад двухскатным дахам і гранёнай апсіды. Шацёр званіцы завершаны макаўкай на васьміграннай шыйцы. Сцены вертыкальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1942
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Радашковічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings