Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Бабі Лес Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці. Размешчана на могілках. Помнік народнага драўлянага дойлідства.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1894 годзе з дрэва, асвечана ў імя святога добравернага князя Аляксандра Неўскага. Адносілася да Свята-Георгіеўскай царквы в. Юравічы Чэрвеньскага раёна. Яе апісанне дадзена ў страхавой ацэнцы 1910 года. Адкрыта ў 1990 годзе.
== Архітэктура ==
Царква вырашаны прамавугольным зрубам з 4-слуповай званічкай над франтонам і галоўкай пасярэдзіне гонтавага даху. Уваход арганізаваны праз прытвор каркаснай канструкцыі. Ашаляваныя фасады прарэзаны 4 аконнымі праёмамі.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Бараўцы
- Нарачанскі сельсавет Бараўцы
- Вілейскі раён
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Вялікая Каўпеніца
- Вялікая Каўпеніца
- Баранавіцкі раён
- Свята-Ільінская царква, Ніжні Церабяжоў
- Ніжні Церабяжоў
- Столінскі раён