Датаванне : 1817
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Іаана-Багаслоўская_царква_(Стрыгінь)

Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1817 годзе з дрэва «тщанием крестьянина Д. Стригина Василия Крука». Да 1990-х гадоў не дзейнічала. Перад царквой пастаўлена архаічная званіца ў выглялзе шатровай навісі на 2 слупах.

== Архітэктура ==

Архітэктура храма вырашана ў традыцыях народнага дойлідства: 1-зрубны з трохграннай апсідай і прамавугольным двух’ярусным прытворам будынак. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны чацверыковым шатровым барабанам, такім жа меншага маштабу — над франтонам фасада вежай з гранёным шлемападобным купалам. Галоўны фасад фарміруюць трохвугольныя франтоны прытвора і даху. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны на бакавых фасадах 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў, на галоўным — шырокім прамавугольным дзвярным праёмам.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам 1830 года з разнымі царскімі варотамі і абразамі-клеймамі 6 евангелістаў; пры ўваходзе хоры. Абразы 17 — 19 ст.: «Маці Божая», «Апостал з жэзлам» і «Евангеліст Іаан» (мастак Х. Бойка).

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Датаванне : 1817
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Іаана-Багаслоўская_царква_(Стрыгінь)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings