Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1809
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Камайск)

Свята-Ільінская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Камайск Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1809 годзе па фундацыі Яна і Тэрэзы Мацкевічаў.

== Архітэктура ==
Абодва зрубы, асноўны і алтарны, амаль квадратныя ў плане, роўнай вышыні і накрыты агульным двухсхільным дахам, які ўтварае 3-вугольныя навісі-застрэшкі над месцам злучэння зрубаў. Тарэц даху на галоўным заходнім фасадзе аформлены ўсечаным трапецападобным франтонам і завершаны чацверыковай вежай, накрытай спічастым чатырохсхільным шатром з заломам. Шчыт франтона аздоблены дыяганальнай ашалёўкай «у елачку». Вільчык даху над алтаром увенчаны шатровай вежай, падобнай на галоўную. Будынак мае 3 уваходы, над якімі высока размешчаны падвойныя прамавугольныя вокны. Да галоўнага ўваходу прыбудаваны невялікі прытвор. Нягледзячы на камернасць збудавання, храм стварае ўражанне больш значнага маштабу і ампірнай урачыстасці. У ім спалучаюцца традыцыйныя цяслярскія прыёмы з класіцыстычнай трактоўкай форм.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Ільінская царква // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 668.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1809
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ільінская_царква_(Камайск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings