
Храм Святой велікамучаніцы Варвары — праваслаўны храм у вёсцы Райца (Карэліцкі раён). Царква пабудавана ў выглядзе карабля ў 1817 годзе з бутавага каменю і цэглы памешчыкам Францішкам Раецкім як касцёл-пахавальня.
== Гісторыя ==
Першае апісанне драўлянай Царквы ў гонар Раства Хрыстова ў вёсцы Райца сустракаецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Царква была пабудавана па фундацыі паноў Раецкіх. Святаром прыходу быў Мікалай Раецкі, яго памочнік Андрэй Тамашэўскі. Прыход аб’ядноўваў 405 вернікаў. У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года згадваецца пра існаванне царквы ў вёсцы Райца з 1652 года.
Існуючая мураваная Спаса-Праабражэнская царква была пабудавана ў 1817 годзе ўладальнікам вёскі Францам Раецкім як каталіцкі касцёл. У 1863 годзе касцёл быў асвячоны як праваслаўны храм, у гонар Праабражэння Гасподняга. Згодна з апісаннем 1864 года ў вёсцы Райца размяшчалася Спаса-Праабражэнская чацвёртага класа мураваная царква, накрытая меднымі лістамі. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча.
У гады «хрушчоўскіх ганенняў» храм быў узарваны. У 2003 годзе адноўлены ў пер





