Датаванне : 1990
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_ў_гонар_Іконы_Бялыніцкай_Божай_Маці

Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці — мураваны праваслаўны храм у горадзе Бялынічах Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада.

== Гісторыя ==

Пабудавана ў 1990 годзе. Асвечана ў гонар абраза Бялыніцкага абраза Божай Маці.

== Архітэктура ==
Вырашана ў стылізаваных формах ноўгарад-суздальскага дойлідства XVII ст. па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: шатровая 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) над прытворам, трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, 5-гранная апсіда. Маляўніча-стракаты сілуэт белакаменнага храма фарміруе складанае спалучэння дахаў і шматкупалле — 5- купалле над малітоўнай залай, макаўкі над званіцай, апсідай, зломамі карніза бакавых фасадаў, 2-схільным пакрыццём ганка. Пазбаўленыя краповак плоскасныя фасады прарэзаны ўрубнымі арачнымі вокнамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Датаванне : 1990
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_ў_гонар_Іконы_Бялыніцкай_Божай_Маці
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты