Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.
== Гісторыя ==
Пабудавана на мяжы XX—XXI стагоддзяў. Акаймавана каванай агароджай з 3-пралётнай арачнай брамай з макаўкамі.
== Архітэктура ==
Пабудавана з цэглы ў сталізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Манументальны храм вырашаны па кананічнай 4-часткавай падоўжна-восевай акмпазіцыі: 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-прытвор, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Са старажытнага дойлідства пазычана маляўнічае 5-купалле з лемехавымі пакрыццямі, чляненне фасадаў на тры праслы з кілепадобнымі завершамі, бочкавыя дахі, высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы ў перспектыўных ліштвах, зубчастыя фрызы, кілепадобныя казыркі трох 2-слуповых ганкаў, мазаічныя пано над уваходамі.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.