Шыфр : 212Г000089
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : ХІІ стагоддзе, канец ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Дабравешчанская_царква_(Віцебск)

Дабраве́шчанская царква́ ў Ві́цебску — праваслаўны храм, помнік архітэктуры XII стагоддзя, размешчаны ў цэнтры горада на левым беразе Заходняй Дзвіны. Адносіцца да шасціслуповага трохапсіднага крыжова-купальнага храма. Сярэдні неф шырэйшы за бакавыя.

== Гісторыя ==
Пісьмовыя крыніцы не захавалі звестак аб даце ўзвядзення віцебскай царквы Дабравешчання. Летапісныя крыніцы XVI-XVII стст. (Хроніка Стрыйкоўскага, Хроніка Быхаўца) адносяць узвядзенне царквы да XIV стагоддзя і звязваюць з імем князя Альгерда. Паданне, зафіксаванае ў гарадскім летапісе XVII стагоддзя, кажа аб узвядзенні храма Дабравешчання ў Віцебску ў 974 годзе княгіняй Вольгай адначасова з заснаваннем горада.

=== Датаванне будаўніцтва ===
Першае абследаванне храма было ажыццёўлена ў пачатку XIX стагоддзя А. М. Паўлінавым, які зрабіў здагадку пра час яго ўзвядзення ў межах X—XII стагоддзяў, больш схіляючыся да XI стагоддзя. Першая абгрунтаваная датыроўка будаўніцтва храма высунутая ў пачатку дваццатых гадоў XX стагоддзя Н. І. Бруновым (які аднёс яе да XII стагоддзя), не аспрэчана да гэтага дня. Праводзіліся археалагічныя даследаванні (у 60—90-я гады XX стагоддзя) пад кіраўніцтвам Г. Штыхава, А. Трусава, П. Рапапорта і Т. Бубенька, разам аналізам і вывучэннем архітэктурных формаў, будаўнічай тэхнікі і фрагментаў фрэсак, яны даюць падставу датаваць будаўніцтва царквы ў межах XII стагоддзя і выказаць здагадку ўдзелу ва ўзвядзенні храма візантыйскіх майстроў і выкарыстанне візантыйскага будаўнічага досведу.

=== Перабудовы ===
Царква некалькі разоў перабудоўваўся. У 1619 г. па загаду караля Жыгімонта III перададзена уніятам. Царква моцна пацярпела падчас Паўночнай вайны. У 1714 годзе быў праведзены рамонт, а ў 1759 царква перабудавана ў стылі позняга барока. У 1832 годзе царква была вернута праваслаўным, але знаходзілася «в самом неустроенном и не имеюшем никакого благолепия положении»; адрамантавана ў 1833 годзе губернскім архітэктарам І. Беціні.
У сярэдзіне XIX стагоддзя перабудавана яшчэ раз.

=== Вялікая Айчынная вайна і СССР ===
Царква моцна разбурана падчас Вялікай Айчыннай вайны, затым узарваная ў 1961 годзе, прычым сцены захаваліся на вышыню да 5 метраў. У 1968 г. археолагам М. К. Каргерам праведзены раскопкі і частковая разборкі абломкаў. У 1977 годзе праведзена кансервацыя руін царквы (архітэктар С. Друшчыц).

=== Аднаўленне царк

Шыфр : 212Г000089
Архітэктурны стыль : Полацкая школа дойлідства
Датаванне : ХІІ стагоддзе, канец ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Дабравешчанская_царква_(Віцебск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты