Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : неараманскі стыль
Датаванне : 1913
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшага_Сэрца_Ісуса_(Лыскава)
Дата страты : 1950-я

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — колішні каталіцкі храм у Лыскаве пачатку XX стагоддзя.

Гісторыя

У 1866 годзе ў сувязі са здушэннем Студзеньскага паўстання каталіцкі касцёл у Лыскаве быў перададзены праваслаўным. Такім чынам, у мястэчку не засталося ніводнага каталіцкага храма, у той час як дзейнічалі два праваслаўныя.

У пачатку XX стагоддзя, карыстаючыся палегкамі пасля рэвалюцыі 1905 года, Стэфанія Дзяконская (у дзявоцтве Талочка) з Магілёўцаў скарыстала гэты аргумент, каб распачаць будаўніцтва новага касцёла ці капліцы. На час будаўніцтва набажэнствы аднавіліся пад часовым навесам. У 1913 завяршылася будаўніцтва мураванага касцёла ў неараманскім стылі пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца. Аднак ён быў зруйнаваны ў Першую сусветную вайну.

Пасля вайны набажэнствы не аднавіліся з прычыны аварыйнага стану даху. У 1921 годзе, за польскім часам, каталікам быў вернуты касцёл Найсвяцейшай Тройцы.

На могілках каля касцёла Сэрца Хрыстовага пахаваныя Казімір Дзяконскі (?-1913) і ягоная жонка Стэфанія з Талочкаў (?-1924).

У 1950-я будынак быў разабраны, з яго цэглы пабудаваная школа.

Літаратура

  1. Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork, 2005.
Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : неараманскі стыль
Датаванне : 1913
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшага_Сэрца_Ісуса_(Лыскава)
Дата страты : 1950-я
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings