
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні каталіцкі храм у вёсцы Стараселле Шклоўскага раёна.
Гісторыя
Быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі. На 1913 год налічвалася каля 1200 парафіян. Знішчаны савецкай уладай у 1939 годзе.
Архітэктура
Храм быў вырашаны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства пад уплывам стылю барока. Уяўляў сабой магутны, выцягнуты па падоўжнай восі прамавугольны зруб, што пераходзіў у вузейшую пяцігранную апсіду, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіў у вальмавы і быў завершаны чацверыковай купальнай сігнатуркай. Сілуэт галоўнага фасада фарміравалі 2 чацверыковыя вежы з фігурнымі барочнымі купаламі. На фоне вертыкальнай шалёўкі вылучаліся высокія прамавугольныя аконныя праёмы. Справа перад касцёлам стаяла двух’ярусная чацверыковая шатровая званіца з адкрытым верхнім каркасным ярусам.
Святары
- 1895—1905 — Ігнат Урбановіч
- 1906—1930? — Юзаф Францавіч Вярыга
Літаратура
- Касцёл // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 459-460. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.