Стан : Страчана
Датаванне : #N/A
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_і_кляштар_бернардзінцаў_(Слуцк)

Касцёл Святой Кацярыны і кляштар бернардзінцаў — каталіцкі сакральны комплекс у Нясвіжы, які існаваў у канцы XVI—XIX ст. Комплекс заснаваны ў 1598 г. Мікалаем Крыштофам Радзівілам. Уключаў касцёл і прыбудаваны да яго падоўжнага фасада двухпавярховы П-падобны ў плане кляштарны жылы будынак (вул. Гейсіка, 1; збярогся часткова). Займаў тэрыторыю, прылеглую да паўночна-заходняга боку абарончага гарадскога валу (сучасная вул. Ленінская).

== Гісторыя ==

Заснаваны М. К. Радзівілам Сіроткам па волі сваёй памерлай жонкі Альжбеты Яўхіміі (з Вішнявецкіх), якая завяшчала на пабудову кляштара даход ад маёнтка Карэлічы. Сіротка перадаў бернардзінцам даход ад маёнтка Чановічы, агарод у 3 маргі і 20 прутоў, 28 маргоў лугоў і 5 валок, 6 маргоў лесу ў наваколлях Нясвіжа. Кляштарны комплекс пабудаваны ў 1598 г. У 1617 г. Я. Ю. Радзівіл даў кляштару млын, сажалку і лес каля Пагарэлага.
Касцёл Св. Кацярыны названы ў памяць дачкі М. К. Радзівіла, асвячоны віленскім біскупам Б. Войнам. У 17 ст. да касцёла прыбудаваны калліцы Св. Францыска і Св. Ганны. З 1628 г. пры кляштары працавала школа тэал

Стан : Страчана
Датаванне : #N/A
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Антонія_Падуанскага_і_кляштар_бернардзінцаў_(Слуцк)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты