Стан : Страчана
Датаванне : XIX стагоддзе, 1930-я
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Міхаіла_Арханёла_(Варапаева)

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла — мураваны каталіцкі храм у г.п. Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Завадская, 51а.

== Гісторыя ==

Першы драўляны касцёл быў перавезены сюды з Дунілавічаў на пачатку 1930-х гадоў. У 1933 г. дэкрэтам арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага адбыўся падзел дунілавіцкай парафіі і ўтварылася парафія ў Варапаеве, дзе першым пробашчам стаў кс. Антоній Скурко, які і быў душпастырам парафіі да 1948 г. У 1948 г. улады арыштавалі кс. Віктара Завадскага, а касцёл перарабілі пад склад збожжа.
У 1990 г. сюды пачалі прыязджаць ксяндзы з навакольных парафіяў, адным з іх быў кс. пралат Юзаф Булька, які пачаў збіраць будаўнічыя матэрыялы і ўладкоўваць справы па распачацці будаўніцтва касцёла.
Касцёл у Варапаеве пачалі будаваць на пачатку 1991 г. намаганнямі кс. пралата Юзафа Булькі, новапрызначанага пробашча Казіміра Акушкі. 27 ліпеня 1991 г. кардынал Казімір Свёнтэк асвяціў новы касцёл, які быў яшчэ ў недапрацаваным стане. У 1996 г. пробашчам святыні стаў кс. пралат Юзаф Булька, які і завяршыў будаўніцтва.
У 2000 г. пробашчам стаў кс. Павел Кубік, які пачаў будаўніцтва плябаніі. Пасля пробашчам быў прызначаны кс. Ежы Ноцунь, пры якім распачалося будаўніцтва парафіяльнага дома.
На тэрыторыі парафіі знаходзяцца капліцы: у Балаях — у калгасным доме, пераробленым пад капліцу, у Казлоўшчыне — капліца св. Пятра (старая, мураваная з каменя могілкавая капліца) і ў Навадруцку — капліца св. Юзафа Рамесніка, якая з’яўляецца ўласнасцю парафіі. У Гуту святар прыязджае раз на два тыдні, вернікі моляцца ў жылым доме.

== Архітэктура ==
Твор архітэктуры постнеагатычнага стылю. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад пакатым двухсхільным дахам. Па цэнтры фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца, трохвугольны франтон крапаваны стральчатай аркатурай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Уваход накрыты двухсхільным казырком на кранштэйнах.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Стан : Страчана
Датаванне : XIX стагоддзе, 1930-я
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Міхаіла_Арханёла_(Варапаева)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты