Касцёл Святога Станіслава Косткі — колішні каталіцкі храм у г. Ваўкавыск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
== Гісторыя ==
Мясцовая парафія выдзелілася з Ваўкавыскай у самастойную ў 1925 г. па ініцыятыве тагачаснага пробашча Фары і ваўкавыскага дзекана кс. Баляслава Сперскага. Першапачаткова было вырашына пабудаваць часовую святыню, вуглавы камень пад якую быў закладзены 25 ліпеня 1926 г. Паводле праекта архітэктара Брунона Збароўскага касцёл у стылі польскага мадэрну міжваеннага часу ўзвялі з драўляных тэлеграфічных слупоў, і 12 снежня новую святыню пад тытулам св. Станіслава Косткі кансэкраваў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Разам з касцёлам быў агароджаны ўчастак і пабудавана плябанія. У 1935 г. пабудавалі і Дом каталіцкі (згарэў падчас Другой сусветнай вайны). На ўзвышшы на поўнач ад касцёла была ўзведзена мураваная плябанія.
Першым пробашчам стаў кс. Уладзіслаў Маляўскі, былы святар гарнізоннага касцёла св. Войцеха. У 1939—1945 гг. пробашчам касцёла быў кс. Юзаф Лаўрыновіч, які пасля Другой сусветнай вайны быў вымушаны выехаць у Польшчу. Яшчэ два гады святую Імшу тут адпраўляў пробашч Фары, але ўлетку 1947 г. касцёл быў зачынены і прыстасаваны пад сховішча спачатку ільну, потым — металічнага лому, а пазней перабудаваны пад жылы будынак. Таксама і будынак плябаніі быў перабудаваны пад пяцікватэрны жылы дом па вул. Новыя Боркі, 3. Юрыдычна парафія яшчэ больш за 10 гадоў лічылася дзеючай, з рэгістрацыі яе знялі толькі ў 1959 г.
У 1995 г. вернікам вярнулі адзін пакой, які яны пераабсталявалі пад часовую капліцу, дзе раз у нядзелю адбываліся набажэнствы. У 1998 г. будынак былой святыні вярнулі ўжо цалкам, а ў наступным годзе ў Ваўкавыску-Цэнтральным ізноў была зарэгістравана парафія. Парафіяне адразу ж вырашалі не рэстаўраваць стары, а пабудаваць новы, ужо каменны касцёл. Праект быў зацверджаны 19 верасня 2001 г. гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.
З 2007 г. пробашчам у Ваўкавыску-Цэнтральным