Шыфр : 411Г000537
Архітэктурны стыль : ракако
Датаванне : 1769
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Крыжаўзвіжанская_царква_(Жыровічы)

Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.

== Гісторыя ==
Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1769 годзе як уніяцкі храм-кальварыя ў стылі ракако, ва ўсходняй частцы манастыра на самым высокім месцы.

== Архітэктура ==
Царква адназальная, са званіцай над уваходам, без вылучэння апсіды ў самастойны аб’ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасцю і лёгкасцю 3-яруснай кампазіцыі. Плаўны пераход ярусаў забяспечваецца бакавымі валютамі. Трэці ярус — 4-гранная вежачка з фігурнай барочнай галоўкай. Падобная меншага памеру вежачка над алтарнай часткай. Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках і асветлена бакавымі лучковымі вежачкамі. Над уваходам на 3-пралётнай лучковай аркадзе хоры з плаўна хвалістай лініяй парапета. Шматступенчатая (28 ступеней) аднамаршавая лесвіца займае палавіну будынка, мела ілюзорны працяг на перспектыўнай фрэскавай сюжэтнай размалёўцы алтарнай сцяны, што пашырала прастору інтэр’ера.

== Літаратура ==
“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 214-216.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 193-194.

Шыфр : 411Г000537
Архітэктурны стыль : ракако
Датаванне : 1769
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Крыжаўзвіжанская_царква_(Жыровічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты