Шыфр : 412Г000595
Датаванне : ХVII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Мілашэўскіх_(Жодзішкі)

Палацава-паркавы комплекс Мілашэўскіх — помнік барока і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX ст. на паўднёвай ускраіне в. Жодзішкі, на правым беразе р. Вілія пры ўпадзенні ў яе р. Святлянка.

== Гісторыя ==

Створаны на працягу XVIII—XIX стст. Пад сядзібны дом прыстасаваны (арх. Т. Жаброўскі) будынак езуіцкага калегіума, пабудаванага ў 1757—1766 гг. у стылі барока ў маёнтку Міцкевічаў. З канца XVIII ст. палац належыў Патоцкім, Ласкарысам, Мілашэўскім.

== Архітэктура ==
Сядзібны дом — мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход вылучаны неглыбокім рызалітам з мансардай. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасценках. Планіроўка дома галерэйная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі.
Парк пейзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых парод, як то ліпы, клёна, таполі і інш.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Шыфр : 412Г000595
Датаванне : ХVII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Сядзібна-паркавы_комплекс_Мілашэўскіх_(Жодзішкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты