Шыфр : 113Г000209
Датаванне : 1810
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Новая_Папіна)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Новая Папіна Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Храм пабудаваны ў 1810 г. з дрэва на месцы царквы 1723 г.

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным у плане зрубам, накрытым вальмавым дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. З усходу далучана пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай, з захаду — прамавугольны прытвор, над якім у другой палавіне XX стагоддзя ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках, апяразаны цокальным поясам з вертыкальнай шалёўкай.

== Інтэр’ер ==
Зала перакрыта плоскай столлю па бэльках, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гады.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000209
Датаванне : 1810
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Новая_Папіна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты