Датаванне : 2003
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Ветка)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у горадзе Ветка Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Парыжскай Камуны.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 2003 годзе з цэглы.

== Архітэктура ==
Кананічная 4-часткавая кампазіцыя праваслаўнага храма атрымала сучасную інтэрпрэтацыю: вертыкальную накіраванасць, геаметрычнасць. Цэнтральны кубападобны аб’ём завершаны магутным 4-гранным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Такімі ж купаламі завершаны 4-гранная вертыкальна выцягнутая вежа-званіца і апсіда. Плоскасныя фасады расчлянёны разнастайнымі вертыкальна цягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі.
Папярэдні стараабрадніцкі храм з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Над аб’ёмам малітоўнай залы быў надбудаваны 3-ярусны барабан (два васьмерыкі на чацверыку), завершаны самкнутым сферычным купалам з залачонай макаўкай. Над прытворам узвышалася 2-ярусная 8-гранная званіца, верхні ярус якой адкрыты каркасны і завершаўся сферычным купалам з макаўкай.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Датаванне : 2003
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Ветка)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты