
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм на ўскраіне в. Азярніцы, Слонімскага раёна. Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1867 г. з цэглы на сродкі казны (6654 руб.); была прыпісана да Раства-Багародзіцкай царквы вёскі Міжэвічы. У 19 стагоддзі маёнтак Азярніца належаў святару Антону Аліфяровічу.
== Архітэктура ==
Падоўжана-восевую кампазіцыю белакаменнага храма фармуюць двухярусная чатырохгранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Маляўнічы сілуэт завяршаюць самкнуты сферычны купал з макаўкай над званіцай і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Уваход вырашаны чатырохслуповым арачным рундуком з бочкавым кілепадобным пакрыццём. Лапідарны дэкор абмежаваны філёнгамі шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі.
Царква акаймавана бутавай агароджай з чатырохслуповай брамай.
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. – Мн., БелЭн, 2007. стар. 10.





