Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Тырвовічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, пабудавана ў 18 — 19 ст. з дрэва, адноўлена ў 1992 г.
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай алтарнай часткай, накрытымі вальмавым бляшаным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да фасада праз кароткі бабінец далучана двух’ярусная чатырохгранная шатровая прытвор-званіца (раней быў нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём). Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах, умацаваны брусамі-сцяжкамі.
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Бараўцы
- Нарачанскі сельсавет Бараўцы
- Вілейскі раён
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Вялікая Каўпеніца
- Вялікая Каўпеніца
- Баранавіцкі раён
- Свята-Ільінская царква, Ніжні Церабяжоў
- Ніжні Церабяжоў
- Столінскі раён






