
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў цэнтры вёскі ў XVIII стагоддзі з цэглы. Пасля Вялікай Айчынай вайны выкарыстоўвалася пад краязнаўчы музей.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры стылю барока. Крыжападобны ў плане будынак накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзверы, замураваны) і апсіда вырашаны пяціграннымі аб’ёмамі. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад аднасхільным дахам. Вуглы атынкаваных сцен (таўшчыня 0,8 м) умацаваны пілястрамі. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і апяразаны прафіляваным карнізам.
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. – Мн., БелЭн, 2007.





