Датаванне : 1936
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Рыбакі)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Рыбакі, Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў заходнім боку ад вёскі, на могілках.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1936 годзе з бетонных блокаў.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, над якім узведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Да франтальнага фасада далучана двух’ярусная чацверыковая званіца, накрытая шатром з галоўкай. Прамавугольная апсіда пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

== Інтэр’ер ==
Унутры малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем, адкрыта ў васьмігранны светлавы барабан. Апсіда вылучана 1-ярусным драўляным іканастасам.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Датаванне : 1936
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Рыбакі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты