Шыфр : 113Г000132
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1798
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Шэбрын)

Свята-Прачысценская царква — праваслаўная царква, помнік класіцызму XVIII стагоддзя. Знаходзіцца на галоўнай вуліцы ў в. Шэбрын Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1793—98 гг. з цэглы. Адрэстаўрыравана ў 2001—2002 гадах.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Апісанне ==
У архітэктуры ўвасобіўся лаканічны, строгі і рытмічны стыль класіцызму. Просты і кампактны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2-схільным дахам, 3-вугольны франтон якога завяршае плоскасны галоўны фасад. Ён, як і бакавыя фасады, рытмічна расчлянёны шырокімі лапаткамі, лучковымі аконнымі праёмамі і нішамі. Вуглы будынка акруглены.

== Інтэр’ер ==
Зала храма 4 драўлянымі слупамі падзелена на 3 нефы. Бакавыя 2-павярховыя рызніцы і апсіда паміж імі ўчынены ўнутры асноўнага аб’сму і злучаны паміж сабой шырокімі бакавымі арачнымі прасветамі; нал уваходам хоры. Апсіда асветлена 8-граннай люкарнай.

== Званіца ==
Мураваная званіца пастаўлена асобна збоку перад храмам і вырашана ў адзіным з царквой архітэктурным стылі: цэнтрычнае, квадратнае ў плане вежападобнае збудаванне пад шатровым дахам з макаўкай. Плоскасныя грані крапаваны вуглавымі пілястрамі і прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі.

== Літаратура ==
Кулагі

Шыфр : 113Г000132
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1798
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Шэбрын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты