Шыфр : 113Г000358
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1791, 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Паніквы)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Паніквы (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці).

== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1791 годзе з дрэва, у 1912 годзе рэканструявана. Абнесена бутавай агароджай з брамай.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Мае падоўжна-восевую кампазіцыю, якая складаецца з прамавугольных у плане зрубаў: прытвора з 2-яруснай чацверыковай званіцай з макаўкай (прыбудавана пазней), асноўнага аб’ёму, 3-граннай апсіды з рызніцай. Асноўны аб’ём у цэнтры ўвянчаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане, над апсідай макаўка. Асноўны прыём дэкаратыўнай апрацоўкі фасадаў — спалучэнне гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкі. Мастацкая выразнасць дасягаецца падпарадкаваннем рознавялікіх аб’ёмаў, аб’яднаных у развітую ярусную кампазіцыю. Уваход у царкву вылучаны невялікім казырком на фігурных кранштэйнах.

== Інтэр’ер ==
Зала асветлена высокімі лучковымі аконнымі праёмамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Унутры над уваходам — хоры. Абразы 17 — 18 ст.: «Успенне», «Маці Божая Адзігітрыя» ў сярэбраных з пазалотай абкладах, абраз-фератрон «Святая Варвара» і «Маці Божая Адзігітрыя».

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000358
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1791, 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Паніквы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты