Шыфр : 213Г000135
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1886 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Васкрасенская_царква_(Межава)

Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Межава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы ўладальнікам маёнтка Канстанцінам Любамірскім. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор з чацверыковай званіцай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма панавалі шацёр званіцы і 8-гранны светлавы барабан над цэнтральным аб’ёмам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі паўкалонкамі, прамавугольнымі нішамі і круглымі разеткамі. Уваход вылучаны рызалітам і арачным парталам кілепадобнай формы, над якім круглая люкарна, па баках прамавугольныя нішы. Царква апяразана магутным карнізам на сухарыках і зубчастым фрызам.

== Інтэр’ер ==
Унутры малітоўная зала перакрыта скляпеннем на ветразях, якое трымае светлавы барабан, трапезная і прыдзелы — цыліндрычнымі скляпеннямі, у апсідзе скляпенне-конха. Памяшканні злучаны шырокімі арачнымі прасветамі. Мае магутнае канструкцыйнае вырашэнне (таўшчыня сцен 1,5 м).

== Літаратура ==
Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 259.

Шыфр : 213Г000135
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1886 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Васкрасенская_царква_(Межава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты