Шыфр : 213Г000039
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вуліца_Камісара_Крылова_(Віцебск)

Вуліца Камісара Крылова — вуліца ў гістарычным цэнтры Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Вуліца пачынаецца ад вуліцы Суворава, працягваецца 200 метраў і заканчваецца на Успенскай горцы.
Названая ў гонар рэвалюцыянера, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады на Віцебшчыне С. М. Крылова, які жыў на гэтай вуліцы. Гістарычныя назвы — вуліца Багародзіцкая, вуліца Успенская.

== Гісторыя ==
Вуліца Камісара Крылова пачала забудоўвацца ў XVI стагоддзі. Першапачаткова называлася Багародзіцкая, у імя праваслаўнай царквы Прасвятой Багародзіцы, якая знаходзілася на Успенскай (тады Лысай) горцы. У XVII стагоддзі вуліца знаходзілася на тэрыторыі Узгорскага замка. У XIX стагоддзі насіла назву Саборная. Пазней — Успенская. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзіліся: Успенскі сабор (разбураны ў 1936 г., адноўлены ў 2000-х), Віцебская духоўная семінарыя. Некаторы час вуліца насіла імя байкапісца І. А. Крылова, але ў 1974 годзе была перайменавана ў гонар камісара С. М. Крылова, да рэвалюцыі які жыў на вуліцы ў доме № 10.
У жніўні 2010 года вуліцу забрукавалі пліткай, усталявалі дэкаратыўныя ліхтары. Вуліца зрабілася пешаходнай.

== Літаратура ==
Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Витебск. Путеводитель — Мн., 2003.
Русецкий А. В., Русецкий Ю. А. Художественная культура Витебска с древности до 1917 года. — Мн.: БелЭн, 2001. — 288 с.: с ил. — ISBN 985-11-0215-6

Шыфр : 213Г000039
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вуліца_Камісара_Крылова_(Віцебск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты