Дружы́лавічы (трансліт.: Družylavičy, руск.: Дружиловичи) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.
Да 2013 года Дружылавічы з’яўляліся цэнтрам Дружылавіцкага сельсавета.
== Гісторыя ==
Вядомы з 1450—1460-х гадоў як цэнтр воласці, выслугі ў караля Казіміра пінскага князя Юрыя Сямёнавіча, які даў з яе дзесяціну ўсяго з Дружылавіч дружылавіцкай Мікалаеўскай царкве, а таксама наданні ў Опалі, Дастоеве, Моталі і Давячоравічах. У 1555 годзе згадваецца гаспадарскі “двор” Дружылавічы, у яго воласць уваходзілі Опаль, Дастоева, Моталь, Давячоравічы. У 1557 годзе праведзена Валочная памера Дружылавіцкай воласці.
== Насельніцтва ==
1999 — 656 чалавек
2009 — 501 чалавек
== Славутасці ==
Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм, помнік народнага дойлідства. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000266
Сядзібна-паркавы ансамбль Карпінскіх — сядзібна-паркавы комплекс канца XIX ст.
== Мемарыялы ==
Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну
== Зноскі ==