Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1877, 1994
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Аляксандра-Неўская_царква_(Сенненскае_Загор’е)
Дата страты : XX стагоддзе

Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Сенненскае Загор’е Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

== Гісторыя ==

=== Стары храм ===
Пабудавана ў 1877 годзе. Храм быў драўляны, з’яўляўся творам народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміравалі квадратная ў плане малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі, невялікі прытвор, над якім узвышалася 1-ярусная шатровая званіца. Дах асноўнага аб’ёму завяршала цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане. Уваход афармляў 2-слуповы мураваны ганак.

=== Новы храм ===
Пабудавана ў 1994 годзе з цэглы на месцы старога храма. 6 снежня 1994 года быў асвячоны.
Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 4-граннай званіцы з макаўкай і 8-гранны барабан з купалам над вальмавым дахам малітоўнай залы. Перад храмам пастаўлена цагляная 3-арачная брама.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1877, 1994
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Аляксандра-Неўская_царква_(Сенненскае_Загор’е)
Дата страты : XX стагоддзе
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты