Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 26.
Гісторыя
6 красавіка 1954 года па багаславенні архіепіскапа Піцірыма быў заснаваны прыход. Настаяцелем быў прызначаны протаіерэй Цярэнцій Савіч Локацкі. Будынка царквы ў горадзе не было і набажэнствы праводзіліся ў хаце пробашча.
У канцы 1991 года мітрапаліт Філарэт багаславіў стварэнне прыходу. 12 красавіка 1992 года пробашчам парафіі быў прызначаны іерэй Ігар Кручко.
Прыходу быў перададзены будынак пад храм і 14 сакавіка 1993 года адбылося яго асвячэнне мітрапалітам Філарэтам. Пры прыходзе з 1997 года існуе нядзельная школа.
У 2006 годзе побач з будынкам драўлянага храма было распачата будаўніцтва новай цаглянай царквы. 15 снежня 2019 года епіскап Антоній правёў асвячэнне новазбудаванага храма.
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Бараўцы
- Нарачанскі сельсавет Бараўцы
- Вілейскі раён
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Вялікая Каўпеніца
- Вялікая Каўпеніца
- Баранавіцкі раён
- Свята-Ільінская царква, Ніжні Церабяжоў
- Ніжні Церабяжоў
- Столінскі раён