Шыфр : 113Г000407
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1937
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Акцябр)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Акцябр (Кобрынскі раён) на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1937 г. з дрэва. Помнік народнага дойлідства.

== Архітэктура ==
Развітую і шматпланавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць асноўны цэнтрычна-крыжовы зруб, пяцігранная апсіда з партатыўнымі бакавымі рызніцамі, далучаны праз трапезную прытвор-званіца. Званіца вырашана высокім шатровым васьмерыком і разам з 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай дамінуе ў сілуэце храма. Грані-прыдзелы асноўнага зруба і бабінца завершаны трохвугольнымі франтонамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, фланкіраванымі вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі.

=== Інтэр’ер ===
У інтэр’еры пануе падкупальная прастора светлага барабана, абапёртага праз складную сістэму ветразяў на сцены цэнтральнага квадратнага зруба. У яго прастору шырокімі 3-граннымі прасветамі раскрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная, апсіда, вылучаная драўляным 2-ярусным іканастасам.
Абраз «Тры свяціцелі» (18-19ст.), скульптура «Укрыжаванне» (18ст.), драўляны ківот (1887).

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 113Г000407
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1937
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Акцябр)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты