Шыфр : 213Г000582
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1856
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Асінагарадок)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм в. Асінагарадок (Пастаўскі раён). Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1782 г. як шатровая, драўляная праваслаўная царква на сродкі ваяводы Жабы, які на той час валодаў Асінагарадком. Перабудавана ў 1856 г. з дрэва на сродкі ўласніка Асінагарадка князя Ігната Ануфрыевіча Друцкага-Любецкага (1809—1861) на месцы ранейшага храма: быў пастаўлена новы дах, сцены абабіты дошкамі, выведзены вялікі купал, падрамантаваны падмурак. У пачатку XX ст. храм перабудаваны архітэктарам Віктарам Іванавічам Струевым.

== Архітэктура ==
Царква мае кананічную аб’ёмна прасторавую кампазіцыю: прамавугольны зруб малітоўнай залы, бабінец, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шмат’ярусны дах над асноўным аб’ёмам завершаны высокай шатровай вежачкай.

Апсіда вылучана трох’ярусным драўляным разным іканастасам мяжы XIX—XX стст. Абразы «Святы Мікалай» (пачатак 19 ст., чаканная шата 1811 г.). «Святы Аляксандр Неўскі» і «Георгій Перамоганосец» (сярэдзіна XIX ст.), напісаныя адным майстрам абразы XVIII—XIX стст. «Маці Божая з дзіцем» і «Апостал Пётр». Над уваходам — хоры.

Побач з царквой пастаўлена вежа-званіца. Яе ніжні чатырохгранны пірамідальны ярус з бутавага каменю, верхні — драўляны, завершаны цыбулепадобным купалам з макаўкай.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Шыфр : 213Г000582
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1856
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Асінагарадок)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты