Шыфр : 512Г000488
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : другая палова ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Вейна)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.

== Гісторыя ==
Па адных дадзеных, пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя з цэглы. Паводле іншых крыніц, узведзена ў 1-й палове XIX стагоддзя. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычны будынак у плане блізкі да квадрата са скругленымі вугламі. У яго кампазіцыі дамінуе сферычны купал на круглым светлавым барабане. Вуглавыя часткі галоўнага фасада завершаны круглымі вежамі. Фасады раскрапаваны рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Па восях рызалітаў размешчаны вялікія нішы з лучковымі архівольтамі. У нішах з заходу і поўдня — уваходы, аздобленыя паўкалонамі і стральчатымі люкарнамі ў архівольтах. Пры галоўным уваходзе — вялікі драўляны прытвор.

=== Інтэр’ер ===
У інтэр’еры 4 магутныя слупы і перакінутыя цераз іх аркі трымаюць барабан і вылучаюць 8 бакавых больш нізкіх прасторавых частак, перакрытых скляпеннямі складанай канфігурацыі. У дэкоры фрэскавыя размалёўкі ў стылі класіцызму. Паміж вокнамі барабана ў медальёнах размешчаны выявы 4 евангелістаў, ніжэй, у рамных абрамленнях, — 4 шматфігурныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты. Фрэскавай размалёўкай пакрыты скляпенні, бакавыя сцены алтара і сяродкрыжжа.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 110
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 62. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Беларускі праваслаўны каляндар, 1997. — Мн., 1996. — С. 113.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 287
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 512Г000488
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : другая палова ХVIII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Вейна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings