Шыфр : 113Г000722
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1788
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Параскева-Пятніцкая_царква_(Садовы)

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у пасёлку Садовы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У многіх крыніцах аднесены да суседняй вёскі Жабчыцы.

== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Садовы. Пабудавана ў 1788 г. з дрэва як уніяцкая. У 1863 адноўлена і пераведзена ў праваслаўе.

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства. Трохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя зрубы прытвора і малітоўнай залы, накрытыя агульным дахам, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Цэнтр двухсхільнага гонтавага даху завершаны двух’ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Двух’ярусны прытвор (2-і ярус — званіца) накрыты больш нізкім двухсхільным дахам, франтон якога рытмічна спалучаецца з франтонам асноўнага аб’ёму. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 113Г000722
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1788
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Параскева-Пятніцкая_царква_(Садовы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты