Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : віленскае барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Віцебск)
Дата страты : 1950-я

Віцебская Петрапаўлаўская царква знаходзілася ў Задзвінскай частцы горада Віцебска, у раёне сучаснай вуліцы Кастрычніцкай.

Гісторыя

Мураваная царква пабудавана ў 1780 годзе на месцы папярэдняй драўлянай, непадалёку ад якой знаходзіліся 2 мураваныя філіяльныя царквы: Срэценская і Міхайлаўская (на беразе Заходняй Дзвіны, на іх месцы былі пабудаваны правіянцкія магазіны). У 1799г. у новую мураваную царкву былі пераведзены манахі базыльянскага манастыра. У 1839 г. Петрапаўлаўская царква з’яўлялася самым вялікім з прыходскіх храмаў горада.

У пачатку XX стагоддзя над дзвярыма будынка быў надпіс, што ён пабудаваны ў 1780 г. з дабраславення ўніяцкага архібіскупа І. Лісоўскага на месцы старадаўняй Петрапаўлаўскай царквы[1].

Пашкоджана ў 1944 годзе. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры. Пазней на яго месцы збудавалі 3-павярховы кутні будынак з сілікатнай цэглы (дом № 11).

Галоўны фасад храма фланкіраваўся дзвюма трох’яруснымі вежамі, бакавыя рытмічна чляніліся 16 вялікімі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер быў пакрыты размалёўкай XVIII ст. У 1945 яшчэ захоўваліся 18 кампазіцый, размешчаных на бакавых сценах і не перакінутых праз пілоны арках галоўнага нефа.

Зноскі

  1.  Віцьбіч, Ю. Нататкі краязнаўца / Юрка Віцьбіч // ARCHE. — 2009. — № 4. — С. 111. — ISSN 1392-9682.

Літаратура

  • Страчаная спадчына: Сімяонаўская (Богаяўленская) царква // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 620. — ISBN 985-11-0257-1.
Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : віленскае барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Віцебск)
Дата страты : 1950-я
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты