Шыфр : 212Г000447
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1794
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Порплішча)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Помнік драўлянага дойлідства.

== Гісторыя ==
Царква пабудавана ў 1627 годзе, фундатарамі яе былі Францішак і Ганна Зебржыдоўскія. Перабудавана ў 1794 г. мясцовым святаром Ждановічам і прыхажанамі, з элементамі класіцызму. У 1883 годзе прыбудавана званіца.
У 1988 г. праводзіўся капітальны рамонт пабудовы.
Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Крыжова-купальны храм з планам у выглядзе лацінскага крыжа. Усе зрубы роўнай вышыні і накрытыя ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з 3-вугольнымі франтонамі на тарцах. На сяродкрыжжы масіўны васьмігранны светлавы барабан, завершаны гранёным купалам з галоўкай. Абапал пяціграннага алтарнага зрубу невялікія прамавугольныя ў плане рызніцы.
У 1883 г. да галоўнага фасада прыбудаваныя трох’ярусная вежа-званіца з бабінцам у ніжнім ярусе, накрытая невысокім чатырохсхільным шатром.
Сцены гарызантальна ашаляваныя. Вокны прамавугольныя.

== Інтэр’ер ==

Унутры барабан купалу апіраецца на папружныя аркі з парусамі. Ад старой царквы ацалелі фрагменты разьбянога іканастаса XVII стагоддзя. Хоры размешчаныя ў асноўным аб’ёме. У інтэр’еры захаваліся фрагменты разнога драўлянага алтара XVII ст., якія выкарыстаны пры афармленні ўцалелых дагэтуль іканастаса і ківотаў. Разьба іканастаса выкананая ў тэхніцы нізкага рэльефу: варыяцыі раслінных парасткаў з букетамі кветак і пладоў, галовак анёлаў, жаночых фігур. У іканастасе ёсць каштоўныя абразы XVIII—XIX стагодздяў. Разьбой пакрыты таксама плоскасці філёнгаў, калоны і абрамленні ківотаў.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 212Г000447
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1794
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква_(Порплішча)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты