Касцёл Перамянення Гасподняга — рымска-каталіцкі храм у в. Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенскай вобл.). Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.
== Гісторыя ==
Гісторыя касцёлу ў Крэва сягае ў 13 ст. Касцёл шмат разоў разбуралі, і кожны раз ён адбудоўваўся. У 1626 храм аднаўляў Гаштольд. У 1704 Закрэўскі фундаваў касцёлу 2 алтары і ахвяраваў фальваркі Закрэўшчына і Таншчызна.
У 1868 храм перароблены пад праваслаўную царкву. Старажытны барочны касцёл канчаткова быў зруйнаваны падчас Першай сусветнай вайны, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту.
Пабудаваны ў 1934—36 з дрэва касцёл на месцы ранейшага хрма (паводле праекта 1932 года архітэктара Пятра Стаброўскага, разам з Норбскім, пад кіраўніцтвам ксяндза Ч. Кардэля) у 1961 касцёл быў зачынены і прыстасаваны пад бальніцу. Пры гэтым ад сакральнай архітэктуры захаваўся толькі крыжасты план святыні, у астатнім усё было зменена — зніклі вежы, разабраны дах і надбудаваны другі паверх. З алтарнай пліты зрабілі ўваходны прыступак. У 2003 годзе будынак разабраны.
Паводле архітэктурна-стылёвай характарыстыкі гэта быў прыклад мадэрну з выкарыстаньнем гістарычных стыляў — неабарока (агульная планіроўка й вырашэнне франтону) і неарэнесансу (трактоўка вежаў). Буйнамаштабная сіметрычна-восевая кампаэіцыя храма была заснавана на класічнай 3-нефавай з трансептам базіліцы. Сілуэт галоўнага фасада фарміравалі 2 высокія 4-ярусныя чацверыковыя вежы са шпілямі ў завяршэнні (знесены пасля закрыцця касцёла). Перапады ярусаў вылучаліся шырокімі гонтавымі адлівамі, асноўны ярус завяршаўся адкрытай слуповай галерэяй-звонам. Асноўны аб’ём меў 2-ярусную кампазіцыю за кошт перападу вышынь бакавых і цэнтральнага нефа, 2-схільны дах на франтальным фасадзе выступаў фігурным барочным франтонам паміж вежамі, над вальмай апсіды завяршаўся сігнатуркай. Прамавугольныя крылы трансепта таксама мелі 2-ярусную будову пад вальмавымі дахамі. Неашаляваныя сцены з бруса чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі з брусам-сцяжкамі ў прасценках.