Шыфр : 113Г000336
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1603, XVIII стагоддзе, XIX стагоддзе

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры барока.

Гісторыя

Першы касцёл быў фундаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам у XIV стагоддзі, вымураваны як парафіяльны ў 1603—1608 гадах падчашым А. Войнам. Касцёл быў двойчы істотна рэканструяваны і дабудаваны ў 1735 і 1772 гадах. У 1872 годзе храм быў адноўлены М. Патоцкай. У падпарадкаванні касцёла знаходзілася капліца Святой Барбары, пабудаваная на месцы першапачатковага касцёла. У 1935 годзе прыход храма складаў каля 2200 парафіян[1].

Будынак атрымаў пашкоджанні ў Другую Сусветную вайну, а пазней быў пераабсталяваны пад спартыўную залю. Касцёл быў вернуты каталіцкай царкве ў 1990 годзе, адбудаваны ў пачатку XXI стагоддзя. У 2007 годзе быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Шмат розных фрагментаў гэтага храма дайшло да нас ад самага пачатку 17-га стагоддзя. У асноўных рысах дадзены касцёл захаваўся менавіта з часу сваёй перабудовы ў 1772 годзе[2].

Зноскі

  1.  Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5., С. 73
  2.  https://vedaj.by/index.php/garady/brest/kamenets/vysokae

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Шыфр : 113Г000336
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1603, XVIII стагоддзе, XIX стагоддзе
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты