Шыфр : 413Г000342
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1928
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Крыжаўзвіжанская_царква_(Беліца)

Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у в. Беліца (Лідскі раён). Размешчаны на могілках. Помнік народнага дойлідства.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў другой палове 19 ст. (адзначана ў 1895) з дрэва на месцы храма сярэдзіны 16 ст. Адкрыта ў 1988—1990 гг.

== Архітэктура ==
Царква ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з макаўкай у завяршэнні. Цыбулепадобны купал на гранёным барабане ўзведзены над апсідай. На фоне фігурнай гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі фасадаў вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор пад двухсхільным дахам.
Зала царквы перакрыта ашаляванай плоскай столлю на падугах, над уваходам — хоры на чатырох слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 413Г000342
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1928
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Крыжаўзвіжанская_царква_(Беліца)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты