
Паляўнічы домік — гарадскі асабняк у Гомелі, помнік архітэктуры першай паловы XIX стагоддзя. Размешчаны па адрасе вул. Пушкіна, 32.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1820—1822 гадах па праекце архітэктара Івана Пятровіча Дзьячкова ў стылі позняга класіцызму, як адзін з дамоў у сістэме сядзібнага ансамбля. У архіўных дакументах графа Румянцава згадваецца як «дом для летняга пражывання графа». Часам яго называюць «Дом ампір», што выклікана афармленнем фасадаў.
Месцазнаходжанне будынка на тагачаснай ускраіне горада, магчыма, паслужыла прычынай для яго назвы з сярэдзіны XIX стагоддзя паляўнічы домік. Цікава, што граф Румянцаў сам ніколі паляваннем не цікавіўся і быў да яго абыякавы.
У 1838 годзе разам з зімовым домам М. П. Румянцава перайшоў у падпарадкаванне ваенна-інжынернаму ведамству. Прыблізна ў 1860-я гады ўладальнікам летняга дома стаў Крушэўскі. Затым дом належаў Лісоўскаму. Апошняй уладальніцай асабняка была Ірэна Галынская (з Лісоўскіх).
У Савецкі перыяд у будынку размяшчаліся розныя дзяржаўныя арганізацыі. Пасля 1917 года ў будынку размясцілася Надзвычайная камісія, а з 1927 года — першы гарадскі радыёвузел.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў доме пэўны час знаходзіўся радыёвузел. Затым выкарыстоўваўся як жылы дом, пазней стаў адміністрацыйным будынкам.
З 1993 года па лістапад 1997 года будынак знаходзіўся на рэстаўрацыі. У 1996 годзе дом Крушэўскіх-Лісоўскіх быў разбураны да аснавання. На яго месцы па чарцяжах была пабудавана дакладная копія будынка, па сутнасці «навадзел», муляж.
Пасля «рэстаўрацыі» будынак быў перададзены на баланс Гомельскага абласнога краязнаўчага музея (цяпер — дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль»).
Рашэннем № 71 ад 28 лютага 2002 года беларускім рэспубліканскім навукова-метадычным саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь «паляўнічаму доміку», як помніку архітэктуры, прысво





